Cебасцьян Лукашэвіч: Тры прычыны, чаму бар’еру паміж Беларуссю і Польшчай быць



У Беластоку прайшла прэс-канферэнцыя віцэ-маршалка Себасцьяна Лукашэвіча па ключавых для падляскага рэгіёна пытаннях, у першую чаргу пра памежным бар’ер.

Прычыны, і першай з іх эканамічную, чаму барʼер мусіць быць захаваны, назваў Себасцьян Лукашэвіч:

– Гэты турыстычны сезон быў вельмі насычаным на турыстаў. У нас тут было шмат людзей з-за мяжы. Я таксама не лічу магчымым ахову нашай мяжы без загароды. Як усё гэта мусіць працаваць як цела, гэта значыць войскі, памежнікі і бар’ер на мяжы. Беларусь рэпрэсуе нашых сябраў Саюзу палякаў Беларусі, у тым ліку Анджэя Пачыбута, і ня хоча яго вызваліць да сёньняшняга дня – такім павінен быць наш адказ як польскага ўраду.

Як вядома, у верасні было анансавана будаўніцтва загароды-барʼера на рацэ Буг, дзе праходзіць частка мяжы паміж Польшчай і Беларуссю пад рэжымам Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя