У Беластоку працуе мастацкая выстава пра выбарчыя правы мігрантаў



У падтрымку сёлетніх парламенцкіх выбараў у Польшчы ў беластоцкай галерэі „Arsenał” працуе выстава пад назвай „Першае ўражанне — самае важнае”.

На выставу запрашае аўтар, украінская мастачка ды аспірантка Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Гданьску Марта Раманків:

– Увогуле гэтая выстава пра правы мігрантаў, колькі іх у Польшчы, а таксама ў іншых краінах Еўрапейскага Звязу, якія жывуць тут, працуюць, плацяць падаткі, але не маюць выбарчых правоў. Таму я падымаю пытанне магчымасці галасаваць, а таксама быць абранымі на выбарах, каб прадстаўляць інтарэсы сваёй супольнасці.

Выстава „Першае ўражанне — самае важнае” адкрыта ў беластоцкай галерэі Арсенал да 22-га кастрычніка ўключна. На выставе можна пабачыць запісы выбарчых майстар-класаў для мігрантаў, інструменты для стварэння ўласных прамоў, і нават формы для ўласнай адліўкі копіі ордэна Белага Арла.

PORTRAIT_TYPE
PORTRAIT_TYPE
PORTRAIT_TYPE

Беларускае Радыё Рацыя