Сяргей Богдан: Вайна ў Ізраілі можа стаць вялацякучай, але краіна можа пайсці насустрач Палестыне



На другія суткі пасля маштабнага нападу ХАМАС на Ізраіль ізраільскія ўлады афіцыйна заявілі аб пераходзе краіны ў стан вайны. Такі напад быў здзейснены праз 50 гадоў пасля вайны Суднага дня, калі ў кастрычніку 1973 года Егіпет і Сірыя нечакана напалі на Ізраіль. На фоне відэа і фота грамадзянскіх і вайскоўцаў – мёртвых ізраільцян, якімі поўняцца сацсеткі, наступным крокам, хутчэй за ўсё, будзе наземная аперацыя ізраільскай арміі.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка пагутарыла з супрацоўнікам Свабоднага ўніверсітэта Берліна, доктарам палітычных навук Сяргеям Богданам пра тое, чаму была відавочна рызыка выбуху сітуацыі ў супрацьстаянні паміж палесцінскімі ўзброенымі групамі і Ізраілем; ці можна параўноўваць ХАМАС з рэжымамі Лукашэнкі і Пуціна; якім чынам можа быць скончана вайна ў Ізраілі, і як уся сітуацыя можа паўплываць на вайну ва Украіне:

РР: Ізраіль – гэта краіна, якая пастаянна знаходзіцца ў стане вайны. Наносіліся ўдары паміж двума краінамі. Чаму гэтая вайна здарылася менавіта цяпер?

– Ізраіль знаходзіцца ў стане вайны, гэта гледзячы што вы маеце на ўвазе пад вайной. Інтэнсіўнасць, якая мела месца ў апошнія гады, яна безумоўна пытанне, што гэта было. Наўрад ці можна казаць, што ўвесь час была вайна. Насамрэч у апошнія пару дзесяцігоддзяў Ізраіль даволі паспяхова дасягаў крок за крокам нармалізацыі стасункаў з шэрагам арабскіх краін. Фактычна па цэлым шэрагу напрамкаў ніякай вайны ўжо не было ўмоўна кажучы. Калі гадоў трыццаць таму большасць арабскіх краін падтрымлівала палестынскі рух супраціву, то цяпер яго фактычна не падтрымлівае ніхто. Апроч зусім слабой Сірыі, Іран, які аддалены, у якога абмежаваныя магчымасці ў рэгіёне, апрача Лівана ўмоўна кажучы. Але Ліван сам па сабе даволі сумнеўны плацдарм для наступу на Ізраіль. Наратыў пра тое, што Ізраіль – гэта краіна, якая ваюе з канца 40-х гадоў, гэта вельмі вялікае спрашчэнне, бо замазвае сапраўдную карціну, згодна з якой Ізраіль сапраўды змог абарваць вельмі шмат нітак забеспячэння палестынскага руху супраціву і ў прынцыпе быў на парозе таго, каб паставіць адну з вялікіх кропак, нармалізаваўшы адносіны з Саўдаўскай Аравіяй. Некаторыя каментатары звязваюць гэта са спробамі гэта перапыніць. Але я б сказаў, што гэта шмат у чым працэс таксама эндагенны, то бок народжаны тым, што адбывалася ў сектару Газа.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя