Уладзімір Някляеў і Алесь Аркуш прэзентавалі свае новыя кнігі



Падчас Pradmovy адбылася прэзентацыя кнігі вершаў „Сам” на беларускай і польскай мовах Уладзіміра Някляева і кнігі прозы „Тастамент Рагвалода” Алеся Аркуша.

Алесь Аркуш цікава адказаў на пытанні прысутных, а Уладзімір Някляеў па-майстэрску натхнёна чытаў свае вершы, кажа Аляксандр Лукашук:

– Пра Алеся Аркуша я скажу, ён жыве ў гісторыі, адначасна знаходзячыся ў цяперашнім. Гэты канфлікт з аднаго боку дапамагае яму пісаць, а з другога, мне здаецца, стварае цяжкасці. Уладзімір Някляеў канешне пацешыў мяне тым, што ён пачытаў, на мой погляд, магчыма самую лепшую паэму напісаную па-беларуску за апошнія паўстагоддзя – „Паланэз”.

Прэзентацыя прайшла надзвычай жыва і цікава, слухачы засталіся задаволенымі. Была магчымасць набыць кнігі з аўтографамі аўтараў.

Беларускае Радыё Рацыя