Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў на мяжы



У раёне Белавежы на мяжы з Беларуссю мігранты абкідалі польскіх памежнікаў палаючымі галінкамі дрэў і камянямі.

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Як паведамляе прэс-служба Польскай памежнай службы камяні таксама ляцелі ў бок польскіх памежнікаў у раёне Дубіч Царкоўных. Ніхто не пацярпеў.

Паводле дадзеных польскіх памежнікаў за апошнія суткі беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы  69 чалавек. Сорак з іх убачыўшы польскіх памежнікаў, вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.

У сваю чаргу на мяжы са Славаччынай супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы затрымалі 44-х грамадзян Сірыі. Іншаземцы нелегальна перайшлі мяжу, у іх былі славацкія легалізацыйныя дакументы.