Парламенцкія выбары ў Польшчы. Працягваем знаёміць з падляшскімі кандыдатамі



На парламенцкіх выбарах у Польшчы, якія адбудуцца ўжо 15-га кастрыніка, вылучаюцца таксама кандыдаты, звязаныя з беларускай нацыянальнай меншасцю.

Ад кааліцыі левых сілаў «Новыя левыя» на Падляшшчы пад нумарам 17-тым балатуецца ў Сойм  Матэвуш Раманюк. Беспартыйны, прафсаюзны дзеяч родам з Патокі, што ў гміне Міхалова. Матэвуш Раманюк у сваёй выбарчай праграме найбольшае месца выдзяляе абароне правоў працоўных:

-Змагаюся перш за ўсё за правы працоўных. Нашая выбарчая праграма (допіс рэд. – левых сілаў) уключае ў сябе ліквідацыю «зоны Б» на Падляўшшы ( допіс рэд. – бяднейшай часткі Польшчы). Гэта азначае, што жыхары Падляшша павінны зарабляць столькі ж, колькі і працоўныя ў іншых рэгёнах краіны. Хочам, каб на ўсіх прадпрыемствах у дадзенай галіне эканомікі, незалежна ў якой частцы Польшчы знаходзіцца прадпрыемства, былі аднолькавыя стаўкі. Было б там ясна акрэслена, у якой галіне, на якой пасадзе, якія маюць быць стаўкі, калі ідзе пра заробак. І перш за ўсё, гэта дазволіла б, спадзяюся, вярнуцца выхадцам Падляшша да нас.

Парламенцкія выбары ў Польшчы адбудуццца ўжо ў бліжэйшую нядзелю, 15-га кастрычніка. Грамадзяне будуць абіраць 460 дэпутатаў у Сойм і 100 – у Сенат. Жыхыры Падляшша выбяруць 14 дэпутатаў у Сойм і трох сенатараў. Адначасова з выбарамі адбудзецца таксама рэферэндум.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя