Космас Язэпа Драздовіча



Да 13-га кастрычніка 2023 года будзе працягвацца выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у Менску “Космас Язэпа Драздовіча”, прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння славутага беларускага мастака.

У рамках выставы на суд гледачоў выстаўлены творы з калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.

У экспазіцыі прадстаўлены карціны Язэпа Драздовіча, якія з’яўляюцца часткай яго знакамітых “касмічных серый”, а таксама работы, дзе мастак праявіў свой талент партрэтыста. Частку з іх глядач убачыць упершыню. Усяго на выставе экспануецца восем жывапісных твораў, а таксама два барэльефы.

Беларускае Радыё Рацыя