Якая будучыня ў Беларусі з Іранам?



Беларусь і Іран праводзяць у Тэгеране пасяджэнне змешанай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва.

Пра тое, што візіт не звязаны з вайной у Ізіраілі, а носіць доўгатэрміновы эканамічны характар, распавёў ваенны эксперт Андрэй Кушняроў:

-Стасункі Беларусі з Іранам дастаткова старадаўнія і ў тым ліку па пытанні ўзбраення. Судзячы па ўсім, беларускія сістэмы РЭБ выкарыстоўваюцца Іранам у тым ліку ў яго войнах, якія ён вядзе, а Іран вядзе даволі вялікую колькасць баявых канфліктаў, не наўпрост, а праз сваіх проксі – праз Хезбалу, ХАМАЗ. Таксама з Іранам вяліся перамовы пра магчымае яго залучэнне ў якасці наглядальніка ў АДКБ. Даволі важкі саюзнік для Беларусі не толькі Кітай, не толькі Турцыя, Азербайджан, Расея, але і Іран. Для Беларусі каштоўныя любыя саюзнікі для гэтага рэжыму, да таго ж гэта нафта.

Вядома, што ў беларускую дэлегацыю ў Тэгеран увайшлі прадстаўнікі Мінсельгасхарча, Мінтранса, Міністэрства аховы здароўя, а таксама «Белнафтахіма» і бізнесоўцы.  Беларусь у Іран  працяглы час пастаўляе калійныя ўгнаенні, «спецыфічныя тавары», лесаматэрыялы, сінтэтычныя ніткі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц