Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун у Кіеве



У Дзень памяці і прымірэння ўкраінскую сталіцу наведаў Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун. Высокі госць прысутнічаў на пасяджэнні Вярхоўнай Рады, дзе разам з дэпутатамі ўшанаваў памяць ахвяраў Другой сусветнай вайны.

Паведамляе наш карэспандэнт Марцін Война:

– У Музеі Вялікай Айчыннай вайны Пан Гі Мун зрабіў афіцыйную заяву. „Арганізацыя Аб’яднаных Нацый салідарная з народам Украіны, мы выступаем за мірнае ўрэгуляванне канфлікту на Данбасе, падтрымліваем суверэнітэт і незалежнасць Украіны”, – запэўніў генеральны сакратар ААН. Аднак рашэнне Пан Гі Муна наведаць Маскву на 9 траўня не знайшло разумення ў Кіеве.

Беларускае Радыё Рацыя