Беластоцкі драмтэатр ладзіць цыкл майстар-класаў



Розныя формы і падыходы да тэатральнага мастацтва. А гэта прапановы для настаўнікаў у межах праекту „Teatr – Lubię to!”, які ўжо пяты год рэалізуе Беластоцкі драматычны тэатры імя Аляксандра Венгеркі.

Гэта серыя тэатральных майстар-класаў для падляшскіх настаўнікаў, якія пройдуць наступныя тры месяцы. А набор ужо пачаўся, агульная інфармацыя на сайце беластоцкага драмтэатра.

Пра план расказвае намесніца дырэктара творчай пляцоўкі Мартына Занеўская:

– Маем шэсць групаў. Заняткі будуць адбывацца ў двухдзённых цыклах. Кожная з груп будзе налічваць максімальна дваццаць асобаў, каб усе мелі вольную прастору для працы. Зразумела, што чым большая колькасць групы, тым менш можна зрабіць. Калі будзе большая зацікаўленасць, то будзем думаць. Кожная асоба можа запісацца на ўсе майстар-класы. Запрашем да ўдзела ва ўсіх шкаленнях, якія пачнуцца 21 кастрычніка, а апошнія 3-4 снежня.

Кажа дырэктар беластоцкага драматычнага тэатру Пётр Паўторак:

– Для нас прыемна вучыцца разам з настаўнікамі. Майстар-класы праводзяцца прафесіяналамі. Настаўнікі могуць больш даведацца пра гэту працу з прафесійнага боку.

Запрашаюць пераважна настаўнікаў, але таксама сёлета вырашылі пашырыць кола ўдзельнікаў: таксама запрашаюць працаўнікоў культурнай сферы асабліва з меншых гарадоў Падляшша. Праект фінансуюць са сродкаў міністра культуры і нацыянальнай спадчыны ды з бюджэту Падляшскага ваяводства. Курсы бясплатныя, нагадваюць у тэатры ды запрашаюць далучацца.

Беларускае Радыё Рацыя