Сёння пачнуць судзіць палітычнага зняволенага Змітра Дашкевіча
15 гадоў таму
Не спыняюцца рэпрэсіі ў Беларусі. Сёння па новай крымінальнай справе пачнуць судзіць палітычнага зняволенага Змітра Дашкевіча.
Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. Летась у ліпені Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі». Зміцер павінен быў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па артыкуле – «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».
У судзе Барысаўскага раёна справу будзе разглядаць Таццяна Дзеравянка.
Беларускае Радыё Рацыя