У Варшаве прайшоў замежны сойм Руху Салідарнасці „Разам”



У Варшаве прайшоў чарговы замежны сойм Руху Салідарнасці „Разам”. Тэмай пасяджэння была „Геапалітыка і роля ў ёй Беларусі”. Разам з анлайн-удзельнікамі, прысутнічала каля 30 чалавек.

Асноўным дакладчыкам быў лідар Еўрапейскай Беларусі Зміцер Бандарэнка. Яго даклад выклікаў бурную дыскусію, кажа сустаршыня Руху Салідарнасці „Разам” Алена Талстая:

– Практычна кожны прысутны змог выказаць свае ўражанні, падзяліцца сваімі думкамі і задаць пытанні. Сапраўды дыскусія была вельмі гарачай. Я думаю, што ў далейшым такі сойм прысвечаны менавіта міжнароднай палітыцы, мусіць адбывацца.

Пад час анлайн-выступу каардынатара Руху Салідарнасці „Разам” у Ізраілі Барыса-Давіда Балтэ прысутныя выказалі спачуванні народу Ізраілю з нагоды ваеннай агрэсіі Хамаса.

Беларускае Радыё Рацыя