Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Кембрыджы



У чацвер, 12 кастрычніка, у Гарвардскім універсітэце адбудзецца прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі».

Дата: 12 кастрычніка. Час: 16.30 (час мясцовы). Месца: Harvard University, CGIS South Building, Room S354 1730 Cambridge Street, Cambridge.

Выступоўца — старшыня Беларускага ПЭНу, літаратарка і праваабаронца Таццяна Нядбай

Гаворка пойдзе пра тэндэнцыі і факты, пра лёсы людзей, якіх катуюць. Пра ролю беларускай культуры для захавання правоў чалавека і супраціву дыктатуры і пра тое, у якім стане культура апынулася сёння — з фактамі, лічбамі, прыкладамі. Пра тое, чаму для рэжыма сёння беларуская культура і беларускасць — такія раздражняльныя.

Уваход вольны. Рэгістравацца па спасылцы.

Арганізатары