Украіна можа атрымаць F-16 вясной 2024 года



Украіна можа атрымаць у сваё распараджэнне знішчальнікі F-16 вясной 2024 года. Такі тэрмін назваў міністр абароны ЗША Лойд Осцін на канферэнцыі па выніках чарговага пасяджэння Кантактнай групы па падтрымцы Украіны.

Осцін растлумачыў, што зараз сфарміравана кааліцыя, якая займаецца падрыхтоўкай украінскіх пілотаў для прымянення F-16. Падрыхтоўка ідзе ў Еўропе, а таксама ў ЗША.

У Осціна таксама спыталі аб ракетах ATACMS з далёкасцю 300 км. Ён адмовіўся казаць аб гэтым відзе ўзбраенняў сёння, заявіўшы, што зараз саюзнікі сканцэнтраваны на першачарговых патрэбах Кіева.