ЗША накіроўваюць другі авіяносец у Міжземнае мора
14 гадоў таму
ЗША адпраўляюць другую авіяносную групу ў Міжземнае мора. Гэта пацвердзіў падчас брыфінгу каардынатар па стратэгічных камунікацыях пры нацыянальнай радзе па бяспецы Джон Кірбі.
Паводле яго слоў, авіяносная група на чале з авіяносцам „Джэральд Р. Форд” учора прыбыла ў зададзены раён ва ўсходняй частцы Міжзменнага мора. Яна будзе выконваць задачу стрымлівання.
На працягу тыдня другая авіяносная група на чале з „Дуайтам Эйзенхаўэрам” будзе накіравана ў зону адказнасці еўрапейскага камандавання. Яна будзе знаходзіцца ў ягоным распараджэнні на выпадак неабходнасці.