Якая сітуацыя ў Кіеве?
14 гадоў таму
Нягледзячы на тое, што першая палова восені выдалася спакойнай, што чакае далей – прадказаць цяжка.
Пакуль ніхто не выключае пагаршэння сітуацыі з наступленнем халадоў, – распавёў беларус з украінскім грамадзянствам Цімафей Кахновіч:
– З верасня стала больш машын. Напэўна больш людзей прыехала з Харкаўскай, Адэскай абласцей. Тыя, якія зараз падвяргаюцца большым бамбардзіроўкам. Вельмі шмат людзей, больш машын, гэта адчуваецца. У Кіеве шмат коркаў, а так у астатнім жыццё кіпіць.
Расейская агрэсія на Украіну цягнецца фактычна 600 дзён. На фоне вайны ў Ізраілі не выключана, што вайна на ўкраінскай тэрыторыі можа зацягнуцца.
Беларускае Радыё Рацыя