Начны Беласток перад выбарамі (фотарэпартаж)
14 гадоў таму
Калі места пакрываецца змрокам, а на дварэ амаль няма людзей, вуліца не застаецца самотнай — тут і там развешаныя непарушныя перадвыбарныя плакаты і рэклама. Але ці сапраўды яны такія непарушныя? Штось да іх усё ж дакранулася: разарваўшы на шматкі плакат – ці то вецер, ці то незадаволены іншадумец. Недзе плакаты ўсталявалі ў старой, высокай траве. А недзе горад сам жартуе, робячы пацешныя камбінацыі надпісаў або сімвалаў.
Беларускае Радыё Рацыя