Беларус Ягор Герасімаў выйшаў у 1/4 фіналу турніру ў Кітаі



Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў стаў чвэрцьфіналістам турніру ў кітайскім Шэньчжэне з прызавым фондам 130 тысяч даляраў. У паядынку другога раунда адзіночнага разраду беларус за паўтары гадзіны перайграў у двух сэтах французскага тэнісіста Тэрэнса Атмана – 7:6 (7:4), 6:3. У гульні за выхад у паўфінал Герасімаў сустрэнецца з казахстанскім тэнісістам Бейбітам Жукаевым.

Ягор Шаранговіч набраў „-1” у пераможным матчы „Калгары”

У першым матчы новага сезона НХЛ „Калгары” адолеў „Вініпег” з лікам 5:3. Шаранговіч згуляў у трэцім звяне. Яго партнёрамі сталі Назем Кадры і Мэцью Караната. Сумарна Ягор адыграў 21 змену, правёў на лёдзе 14 хвілін 33 секунды і скончыў матч з паказчыкам карыснасці „-1”. Нагадаю, што іншы беларускі хакеіст „Калгары Флеймз”, абаронца Ілля Салаўёў быў пераведзены ў фарм-клуб АХЛ у апошні дзень адсеву перад новым сезонам НХЛ.

Менскае „Дынама” адправіла Сцяпана Звягіна ў „Дынама-Шыннік”

Форвард з размяшчэння „Дынама-Маладэчна” адправіўся ў клуб МХЛ і можа згуляць за бабруйчан ужо ў бліжэйшым матчы ў Санкт-Пецярбургу, які адбудзецца 15 кастрычніка. У гэтым сезоне Звягін правёў 3 матчы ў КХЛ і вызначыўся галявой перадачай. У экстралізе на яго рахунку 9 гульняў і 7 (2+5) ачкоў.

«Кельце» Каралька саступіў «Кілю»

У матчы 4-га тура групы Лігі чэмпіёнаў «Кельце» беларускага лінейнага Арцёма Каралька саступіў «Кілю» 31:35. Лепшымі бамбардзірамі матчу сталі Эрык Ёхансан і Эліяс Элефсен, якія забілі па сем мячоў за «Кельце», і Шымон Сіцко і Нікаля Турнат за гасцей. У палякаў адсутнічаў брамнік зборнай Германіі Андрэас Вольф, які праходзіць рэабілітацыю пасля траўмы хрыбетніка.

Футбалісты зборнай Беларусі згуляюць з румынамі ў кваліфікацыі Еўра-2024

Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць сёння чарговы адборавы матч чэмпіянату Еўропы 2024 года. У намінальна хатнім паядынку 7-га тура беларусы сустрэнуцца ў Будапешце з камандай Румыніі. Гэтую гульню вырашыць брыгада арбітраў з Нарвегіі, якую ўзначаліць Эспен Эскас. У паядынку першага раунда турніру ў кваліфікацыйнай групе I беларусы саступілі румынам у Бухарэсце 1:2. Акрамя таго, зборная Беларусі абыграла каманду Косава 2:1, згуляла ўнічыю з Андорай 0:0, а таксама пацярпела паразы ад ізраільцян 1:2 і 0:1 і швейцарцаў 0:5. Таксама сёння ў гэтай групе каманда Андоры прыме на сваім полі футбалістаў Косава.

Месі не збіраецца ў арэнду ў «Барселону» ці клуб з Саудаўскай Аравіі

Форвард «Інтэр Маямі» Ліянель Месі не плануе адпраўляцца ў арэнду падчас паўзы ў сезоне, паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана. Раней паведамлялася, што яго можна арандаваць «Барселона» ці адзін з аравійскіх клубаў, але аргентынец не разглядае такі варыянт. Ён засяроджаны на выступах за клуб і зборную Аргентыны. Раней «Інтэр Маямі» упусціў шанц згуляць у плэй-оф МЛС. У бягучым сезоне нападнік правёў 13 матчаў за каманду, у яго актыве 11 галоў і 5 асістаў. Новы сезон у МЛС стартуе толькі ў лютым.

Беларускае Радыё Рацыя