Лукашэнка прыляцеў у Кыргызстан. Сустрэчы з Пуціным, відаць, не будзе
Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Кыргызстан, дзе разлічваў сустрэцца з Пуціным.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сёння, 12 кастрычніка, прыбыў з афіцыйным візітам у Кыргызстан. Аляксандр Лукашэнка раней сцвярджаў, што ў Бішкеку расейскі лідар надасць час і яму, але такой двухбаковай сустрэчы не чакаецца, пішуць “Зеркало”.
Сёння ў Бішкеку Пуцін сустракаецца з лідарамі Кыргызстана і Азербайджана. Заўтра пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Лідары краін СНД падвядуць вынікі працы ў бягучым годзе, акрэсляць новыя напрамкі і абмяркуюць міжнародныя і рэгіянальныя тэмы.
У гэты ж дзень Пуцін сустрэнецца з прэзідэнтам Таджыкістана. Пры гэтым раней перамовы Пуціна і Лукашэнкі ў Бішкеку таксама анансавалі ў Крамлі. Цяпер жа інфармацыя адваротная. Прэс-служба Лукашэнкі таксама маўчыць пра сустрэчу з Пуціным.