Барыс Балтэ: Для Ізраіля прапалестынская рыторка СМІ Беларусі – знак падначаленасці Расеі



У Ізраілі рэзка адрэагавалі на артыкул у праўладнай „Мінскай праўдзе”, дзе напад ХАМАС на Ізраіль называецца „перамогай Масквы і Мінска”.

Сітуацыю па беларускім пытанні ў Ізраілі і Ашкалоне каментуе грамадскі мясцовы актывіст, сябра Руху салідарнасці «Разам» Барыс Балтэ:

– Канешне, тут такая нянавісць да таго, што кажа «Мінская праўда», што напісалі ў адным з лукашэнкаўскіх паблікаў у тэлеграме пра тое, што знайшлі сорак забітых дзяцей, у тым ліку немаўлят з перабітымі галовамі, і частка з іх была ўвогуле спаленая, маўляў, гэта ўсё фэйк, які прыдумалі ізраільскія журналісты. І пра гэта паведаміла грамадскае тэлебачанне ў Ізраілі. Калі пісалі пра «Мінскую праўду», не ўзгадвалі прозвішча Лукашэнкі, а ўзгадвалі прозвішча Пуціна. Тым самым падкрэсліваецца, што Лукашэнка не з’яўляецца ніякай самастойнай асобай, гэта чалавек, які толькі выконвае асабістыя загады Пуціна.

Вядома, што за апошнія суткі ў Ашкелоне працягваюцца абстрэлы і рэгулярныя спробы баевікоў ХАМАС трапіць у горад. Сярод параненых жыхароў – трое беларусаў, якім аказаная медычная дапамога.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя