Ціханоўская папрасіла мэра Вільні падтрымліваць беларускія ініцыятывы



Святлана Ціханоўская папрасіла мэра Вільні падтрымліваць беларускія ініцыятывы.

Як паведаміў @pozirkonline галоўны дарадца Ціханоўскай – Франак Вячорка, палітык адзначыла, што беларусам важна не губляць сувязі са сваёй культурай і ідэнтычнасцю пры „знішчэнні ўсяго беларускага ўнутры краіны”.

Таксама Ціханоўская выказалася за інтэграцыю беларусаў у гарадское жыццё сталіцы Літвы праз запрашэнне беларускіх арганізацый на фестывалі і іншыя мерапрыемствы.

„Асобна гаварылі пра падтрымку беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Раней Офіс Ціханоўскай і Аб’яднаны пераходны кабінет даставілі груз дапамогі пры падтрымцы віленскай мэрыі”, — дадаў Вячорка.

Таксама лідарка перадала просьбу ад праваслаўных беларускіх вернікаў і святароў „паспрыяць у вырашэнні пытання з памяшканнем для правядзення службаў”.