Беларускі дом у Варшаве запрашае на выбарчы вечар
Ужо ў гэтую нядзелю ў Польшчы адбудуцца парламенцкія выбары! Беларускі дом у Варшаве запрашае на нефармальны выбарчы вечар у Беларускім Доме!
КАЛІ: 15 кастрычніка, нядзеля, пачатак у 19:00
ДЗЕ: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6
УДЗЕЛ вольны!
У Выбарчым вечары ў Беларускім Доме прымуць удзел:
– Зміцер Міцкевіч, журналіст «Белсат» (мадэратар дыскусіі)
– Пётр Рудкоўскі, філосаф, палітолаг. Лаўрэат прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі за «найлепшы артыкул 2022 года» ў катэгорыі «Сацыяльныя і палітычныя навукі».
– Алесь Лагвінец, Вольны Беларускі Ўніверсітэт, магістр паліталогіі (Інстытут палітычных навук, Страсбург)
– Павел Усаў, беларускі палітолаг, аналітык, выкладчык Варшаўскага ўніверсітэта.
Арганізатары вечару пішуць:
Запрашаем далучыцца да нас, дзе мы разам паглядзім і прааналізуем, як адбываюцца дэмакратычныя выбары, пачуем вынікі першых экзіт-полаў, паслухаем каментары экспертаў і далучымся да дыскусіі, што будзе азначаць той ці іншы выбар палякаў для знешняй палітыкі Польшчы адносна Беларусі.