„Apošnija Tancory” – першы беларускі кліп, зроблены па тэхналогіі Unreal Engine 5
Гурт Sož прадстаўляе кліп на загалоўную песню з дэбютнага міні-альбома „Apošnija Tancory”. Гэта працяг хаўруса з лічбавым мастаком Al Medwedsky, які ў 2020 годзе ўвасобіў дэбют каманды, сінгл Malako, у містычнай анімацыі.
Гэтым разам “пятага ўдзельніка” калектыва можна пабачыць у відэа разам з пост-панк музыкамі. Адметнасць новай графічнай працы — тэхналогія Unreal Engine 5.0, на якой на сённяшні дзень створана вобмаль кліпаў у глабальным свеце. Цяпер і Беларусь не адстае.
Новы кліп гурт каментуе так, — “Пусты танцпол на філасоўскім параходзе. Пусты танцпол у рэстаране «Галактыка». Апошнія танцоры працягваюць. Беларускае чаканне Калядаў-2023. Пачаўшы вандроўку ў акваторыі Сажа, цяпер мы апынуліся ў адкрытым акіяне. „Мы так моцна змяніліся, мы не змяніліся ані кроплі”, — менавіта так гучыць галоўная мантра гэтай песні. Гэтым кліпам мы запрашаем вас на наш асабісты „філасофскі параход”, які ўжо колькі гадоў нясе нас праз штармы рэвалюцыі, вайны і эміграцыі”.
Sož — электра пост-панк гурт родам з Гомеля, носіць назву ракі, на якой стаіць горад. Гурт выпусціў міні-альбом „Apošnija Tancory”, а таксама кліпы „Malako”, „Stotis” i „Apošnija Tancory”. Зараз працуе над альбомам, які плануе прэзентаваць на борце рэальнага карабля.
Паводле прэс-рэлізу