Расея рыхтуецца да масавых абстрэлаў украінскай інфраструктуры
14 гадоў таму
У выведцы Міністэрства абароны Вялікабрытаніі мяркуюць, што адсутнасць цягам 21-го дня ўдараў стратэгічнай авіяцыі Расеі па Украіне сведчыць пра назапашванне расейскімі войскамі ракет для інтэнсіўных атак зімой па ўкраінскіх інфраструктурных аб’ектах.
Летась, пачынаючы з кастрычніка, Расеі інтэнсіўна абстрэльвала аб’екты электраэнергетыкі і цеплазабеспячэння Украіны. Цягам зімы ва Украіне адключалі электраэнергію паводле веернага прынцыпу і вымушаны былі сканцэнтраваць сваю ўвагу на забеспячэнні генератарамі медыцынскіх устаноў.
Беларускае Радыё Рацыя