У Кіеве знайшоўся зніклы два гады таму помнік Міхаілу Жызнеўскаму



Фота: дабрачынны фонд «Валошка»

Хтосьці звёз яго ў лес непадалёк ад месца, дзе ён стаяў да 2021 года. Цяпер дабрачынны фонд „Валошка” шукае дакументы пра ўсталяванне помніка, каб вярнуць яго на месца.

Міхаіл Жызнеўскі — беларус з Гомеля, які загінуў на Майдане 22 студзеня 2014 года. Ён стаў Героем Украіны і атрымаў ордэн Герояў Нябеснай Сотні пасмяротна.

Крыніца: euroradio