Двух беларусаў затрымалі пасля нападу на школу ў французскім Арасе
15 гадоў таму
Двух беларусаў затрымалі пасля нападу на школу ў французскім Арасе. Газета Parisien не ўдакладняе, ці яны грамадзяне РБ, ці толькі выхадцы з Беларусі. Паліцыя пакуль не пацвердзіла наяўнасць непасрэдных доказаў, што беларусы датычныя да злачынства. Па звестках газеты, цяпер яны пад вартай разам з 8 іншымі асобамі, з якімі нападнік знаходзіўся ў кантакце перад атакай на школу. Гэта ў тым ліку яго родныя — маці, сястра, браты і дзядзька.
Учора раніцай 20-гадовы мужчына з нажом напаў на супрацоўнікаў ліцэя на поўначы Францыі, загінуў адзін настаўнік.
Беларускае Радыё Рацыя