Ціханоўская выступіць у парламенце Вялікабрытаніі з праграмнай прамовай пра Беларусь
Падчас візіту ў Вялікабрытанію 16-18 кастрычніка дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская выступіць у парламенце з праграмнай прамовай аб сітуацыі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба палітыка.
Акрамя таго ў рамках візіту запланавана сустрэча з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Джэймсам Клеверлі. З ім Ціханоўская абмяркуе „сітуацыю ў Беларусі і далейшыя сумесныя дзеянні”.
Падчас візіту дэмакратычная лідарка прыме ўдзел у беларуска-брытанскім форуме ў Лонданскім універсітэце Саўт Бэнк. Тамсама ўвечары 17 кастрычніка пройдзе сустрэча з дыяспарай.
Ціханоўская правядзе брыфінг для паслоў, сустрэнецца з парламентарыямі і палітыкамі, у тым ліку былымі прэм’ер-міністрамі Тоні Блэрам і Тэрэзай Мэй.
Нагадаем, Святлана Ціханоўская наведвала Вялікабрытанію летам 2021 года і вясной 2023-га.
Беларускае Радыё Рацыя