Як змянілася жыццё на беларуска-ўкраінскім памежжы?
За дзевятнаццаць месяцаў вайны ва Украіне кардынальным чынам змянілася жыццё на беларуска-ўкраінскім памежжы, – гаворыць кандыдат філасофскіх навук, жыхар Берасця. Паводле яго назіранняў, гэта адчуваецца не толькі з-за закрытай мяжы з паўднёвай суседкай і праблемамі ў польскім накірунку. Змяніліся самі людзі – больш трывог і прадчування нядобрага.
Суразмоўца адзначыў, што для жыхароў памежнай Берасцейшчыны тэма Украіны апрыёры не можа сыйсці з першых пазіцый:
-Вайна ва Украіне – гэта актуальная тэма. А тое, што ў Ізраілі адбываецца, у глабальным свеце гэта зацьміла падзеі ва Украіне, але не для нашага народу. Мы ж суседзі. Мы аднолькавыя людзі. Што наша Маларыта, што Чарнігаў. Гэта ж тыя самыя людзі. Народ без усялякіх вялікіх палітычных матэрыяў, без палітолагаў, гэта ўсё прымае душой і разумее душой.
Філосаф адзначае, што галоўнае ў беларускім грамадстве не змянілася самое стаўленне да вайны – яе не ўспрымаюць, як сродак вырашэння будзь-якой задачы.
Беларускае Радыё Рацыя