Падчас таварыскай гульні пабіліся футбалісты двух беларускіх клубаў



Чэмпіянат Беларусі па футболе пайшоў на міжнародную паўзу, падчас якой клубы ладзяць спарынгі. Адзін з такіх, паміж менскім „Дынама” і мазырскай „Славіяй”, адзначыўся бойкай.

Як піша „Трыбуна”, на 39-й хвіліне сустрэчы пры ліку 1:2 на карысць „Славіі” паўабаронца мазырчукоў Уладзіслаў Полаз сфаліў на гульцы „Дынама” Арынья. За гэта бразілец „прапісаў бычка” Полазу. Пачалася бойка, Арынья паспеў ударыць яшчэ некалькіх гульцоў-мазырчукоў, за што атрымаў прамую чырвоную картку.

Тым часам яшчэ адзін абаронца „Дынама” Раман Бегуноў прыёмам з вольнай барацьбы кінуў на газон яшчэ аднаго мазырчука.  Па сканчэнні гульні ягоны відэазапіс знік з адкрытага доступу.