Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі з двух беларускіх прадпрыемстваў



Рассельгаснагляд вырашыў абмежаваць пастаўкі ў Расею прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў, мяса яшчэ трох прадпрыемстваў будуць узмоцнена правяраць на прысутнасць забароненых бактэрый і прэпаратаў, – гаворыцца на сайце расейскага ведамства.

Сярод прадпрыемстваў, пастаўкі прадукцыі якіх абмежаваныя, значыцца „Магілёўскі мясакамбінат” і вытворца дзіцячага харчавання „ЛВЛ Эвалюшн”. Расейскі бок сцвярджае, што абмежаванні ўвялі ў сувязі з паўторным выяўленнем неадпаведнасцяў.

Раней Рассельгаснагляд неаднаразова ўводзіў забароны і абмежаванні на пастаўку ў Расею прадукцыі беларускіх вытворцаў прадуктаў харчавання. Нярэдка гэта было звязана з абвастрэннямі ў двухбаковых адносінах.