Падляшскія службы ліквідавалі схованку кантрабанды



Супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (KAS) з Беластока канфіскавалі амаль 1700 пачак нелегальных цыгарэт і 46 літраў кантрабанднага алкаголю.

Кажа прадстаўнік прэс-службы адміністрацыі Мацей Чарнэцкі:

– Падчас агляду будынкаў супрацоўнікі знайшлі 1697 пачакаў цыгарэт з беларускімі акцызамі. Таксама 46 літраў кантрабанднага алкаголю. Цыгарэты і бутэлькі з гарэлкай знаходзіліся ў шафках у некалькіх пакоях дому. 23-гадовы мужчына прызнаўся ў захоўванні кантрабанды.

Мужчыну, у якога знайшлі нелегальны тавар, прад’яўленае абвінавачанне паводле артыкула крымінальна-падатковага кодэкса. Яму пагражае штраф.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: podlaskie.kas.gov.pl