Памежнік атрымаў траўму нагі ў выніку атакі мігрантаў
14 гадоў таму
Польскі памежнік атрымаў траўму нагі ў выніку атакі мігрантаў. На ўчастку Белавежа на польска-беларускай мяжы група замежнікаў кідала галіны і камяні ў польскія патрулі.
Адзін з супрацоўнікаў памежнай службы Польшчы атрымаў траўму нагі.
За мінулыя суткі на тэрыторыю Польшчы спрабавалі незаконна трапіць 59 мігрантаў, сярод якіх – грамадзяне Сірыі, Ірана і Самалі, паведамляе польская Памежная служба.
На латышска-беларускай мяжы затрыманыя 64 нелегальныя мігранты, на літоўска-беларускай – спроб незаконнага перасячэння мяжы не зафіксавана.