У Беластоку адкрылася выстава „Натхнёныя пушчай”



У Беластоку адкрылася выстава „Натхнёныя пушчай” — 25 драўляных скульптур, створаных польскімі мастакамі, размясцілі каля галоўнага будынку палітэхчнічанага ўніверсітэта.

Мастацкі праект нарадзіўся падчас пленэраў, што ладзіліся ў Гайнаўцы з 2019 года.

Сярод удзельнікаў творчых сустрэч былі не толькі польскія, але беларускія і ўкраінскія мастакі, распавёў бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак:

– У гэтых пленэрах на працягу гадоў удзельнічаюць разбяры з Гайнаўкі, з Беластоку ды іншых рэгіёнаў Польшчы. Таксама ўдзельнічалі разбяры з замежжа: Літвы, Беларусі, Украіны. Гэты мастацкі міжнародны дух разбярства загасціў у Гайнаўцы, а сёння ў Беластоку.

Азнаёміцца з выставай можна будзе да канца года — уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя