Украінскія акторы на беластоцкай сцэне
Украінскія акторы на беластоцкай сцэне, а гэта і акт салідарнасці і размова пра вайну з еўрапейскім гледачом.
У рамках фестывалю „Напрамак Усход” паказалі спектакль „HA*L*T” актораў акадэмічнага тэатра драмы і камедыі на Левым беразе з Кіева. Рэжысёр Тамара Трунова спачатку ў Кіеве працавала над класічнай пастаноўкай „Гамлета” Шэкспіра, але гэтыя планы абарвала поўнамаштабная вайна, якая пачалася 24 лютага. Над спектаклем давялося працаваць за мяжой у эвакуацыі.
Змяніўся сэнс спектакля, як і змянілася рэчаіснасць, заўважае Тамара Трунова:
– Я намагалася, каб гэтая выстава была вельмі суб’ектная, каб яна была паліфанічная і ў пазіцыях, перажываннях, у магчымасць выказаць не адзіную сэнсавую лінію, а падзяліцца рознымі адчуваннямі. Не казаць, што гэта няважна, бо гэта важна, зараз усё для нас важна. Найменшая трывожнасць, найменшае перажыванне, я да гэта з вялікай пашанаю стаўлюся, таму для мяне было важна даць людзям голас і гучаць шчыра.
Спектакль напоўніўся зусім іншымі сэнсамі, ён пра сучаснасць і вайну. Рэжысёр Тамара Трунова – таксама вядомая беластоцкаму гледачу, раней у супрацы з беластоцкім драматычнымі тэатрам яна тут паставіла спектакль „Уварванне”, таксама які адклікаецца да вайны.
Беларускае Радыё Рацыя