Лукашэнкаўцы апранулі на парад „бссраўска-геогіеўскія” стужкі
Аляксандр Лукашэнка, камандуючы ваенным парадам, міністр абароны Беларусі, ветэраны і ўсё вышэйшае кіраўніцтва апранулі на менскі парад прысвечаны 70-годдзю Перамогі „бссраўска-георгіеўскія стужкі”, піша „Наша Ніва”.
Міністр абароны і камандуючы парадам аб’язджалі шэраг на новых кітайскіх кабрыялетах. Да гэтага года на працягу некалькіх дзясяцігоддзяў у якасці парадных аўтамабіляў для міністра абароны і камандуючага парадам у Менску выкарыстоўваліся „ГАЗ-14 „Чайка”.