Папа Рымскі Францішак заклікаў ХАМАС вызваліць закладнікаў



Папа Рымскі Францішак заклікаў ХАМАС вызваліць закладнікаў і адкрыць гуманітарныя калідоры з сектара Газа. Гэта адбылося падчас нядзельнай малітвы на плошчы Святога Пятра.

„Войны – гэта заўсёды параза”, – сказаў ён, выказаўшы смутак наконт таго, „што адбываецца ў Ізраілі і Палестыне”.

Пантыфік заклікаў захоўваць гуманітарнае права, „асабліва ў Газе, дзе тэрмінова і неабходна гарантаваць гуманітарныя калідоры і прыйсці на дапамогу ўсяму насельніцтву”.

Беларускае Радыё Рацыя