Больш за тысячу боепрыпасаў 1936 года знойдзена ў Гарадоцкім раёне
1039 боепрыпасаў 1936 года знойдзена ў лесе непадалёку ад вёскі Кайкі Гарадоцкага раёна, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама. У ведамстве нагадалі, што з 9 па 13 кастрычніка ў Беларусі праводзіўся спецыяльны комплекс мерапрыемстваў „Арсенал”.
Паблізу вёскі Сітна Лёзненскага раёна выяўлена 115 мінамётных мін часоў Другой сусветнай вайны. Сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часткі 5524 г. знішчыла іх на месцы.
Па звароце жыхара Лепеля праведзена праверка на тэрыторыі прадпрыемства, дзе знойдзены прадмет падобны да снарада. Там знайшлі і знішчылі два 125 мм. артылерыйскіх снарада другога класа небяспекі
Пры выяўленні боепрыпасаў ведамства заклікае не дакранацца да іх і трымацца далей, а таксама неадкладна патэлефанаваць па нумары 102.
Беларускае Радыё Рацыя