Папярэднія вынікі выбараў у Польшчы паводле экзіт-полаў (абноўлена)
У Польшчы завяршылася галасаванне на парламенцкіх выбарах. Паводле вынікаў апытанняў партыя „Права і Справядлівасць” набрала 36,8% галасоў, а Грамадзянская кааліцыя – 31,6%.
Яўка на нядзельных выбарах склала 72,9 працэнта – гэта вынікае з апытання Ipsos для TVP, TVN i Polsat.
Папярэднія вынікі галасавання паводле апытанняў:
Prawo i Sprawiedliwość – 36,8%
Koalicja Obywatelska – 31,6%
Trzecia Droga – 13%
Lewica – 8,6%
Konfederacja – 6,2%
Bezpartyjni samorządowcy – 2,4%
Такім чынам ПіС здабывае 200 мандатаў, Грамадзянская кааліцыя – 163, Трэцяя Дарога – 55, Лявіца – 30, Канфедэрацыя – 12. Такія вынікі экзіт-полаў.
Што датычыць рэферэндуму, то праўдападобна, што ён не адбыўся.
Колькасць прагаласаваўшых на рэферэндуме склала каля 40%, што азначае, што яго вынікі ня будуць мець сілы, паколькі яўка павінна была складаць 50% плюс 1 ад агульнай колькасці выбарцаў.
На пытанне „Ці падтрымліваеце вы продаж дзяржаўнай маёмасці замежным суб’ектам, якая вядзе да страты кантролю палякаў над стратэгічнымі сектарамі гасападаркі?” 97,5% адказала „не”, а 2,5% – „так”
На пытанне „Ці падтрымліваеце вы падвышэнне пенсійнага веку, а менавіта падвышанага да 67 гадоў пенсійнага веку для жанчын і мужчын?” 96% адказала „не”, а 4 % – „так”.
На пытанне „Ці падтрымліваеце вы ліквідацыю бар’ера на мяжы Польшчы з Беларуссю?” 97,8% адказала „не”, а толькі 2,2% – „так”.
На апошняе пытанне: „Ці падтрымліваеце вы прыняцце тысяч нелегальных мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі, згодна з прымусовым механізмам рэлакацыі праз еўрапейскую бюракратыю?” 98,6% адказала „не”, а толькі 1,4% – „так”.
Беларускае Радыё Рацыя