У Дзень Перамогі ў зоне АТА працягваюцца абстрэлы



Дзень Перамогі ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі: абстрэлы з артылерыі і мінамётаў, таксама выкрадзены ўкраінскі валанцёр.

maxresdefault

З Украіны паведамляе наш карэспандэнт Марцін Война:

– Усю ноч з 8 на 9 траўня працягваліся абстрэлы ўкраінскіх пазіцый з боку сепаратыстаў ДНР, пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў бамбардавалі з буйнакаліберных мінамётаў. Паводле менскіх пагадненняў, ДНР забавязалася адвесці за 100 кіламетраў ад лініі супрацьстаяння. Зафіксаваны абстрэл населеных пунктаў з гранатамётаў і гаўбіц. На тэрыторыі, якая кантралюецца ўкраінскімі ўзброенымі сіламі, актывізаваліся дыверсійныя групы. У вёсцы Шырокіна невядомыя аўтаматчыкі выкралі валанцёра, які прывёз дапамогу ўкраінскім вайскоўцам. Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы ДНР і ЛНР заклікаюць атакаваць Украіну ўжо сёння. Паводле вайсковых аналітыкаў усё гэта сведчыць пра магчымы наступ сепаратыстаў на марыупальскім і харкаўскім накірунках.  

Беларускае Радыё Рацыя