За распаўсюд „экстрэмізму” на 15 сутак арыштавалі працоўнага завода „Палімір”
15 гадоў таму
Стала вядома, што 7 верасня суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава за распаўсюд „экстрэмісцкіх матэрыялаў” у сацыяльных сетках пакарала арыштам на 15 сутак апаратчыка цэха 103 завода „Палімір” Андрэя Шкірэнку.
Падчас судовага разбору Андрэй пацвердзіў, што ў сацыяльнай сетцы „Інстаграм” ён меў падпіску на старонкі „Рабочы Рух” і „Баста!”, а ў Facebook на суполку „Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation”».
Пра тое, што гэтыя суполкі прызнаныя „экстрэмісцкімі”, яму не было вядома. Таму мужчына віну ў „распаўсюдзе экстрэмізму” не прызнаў, ад дачы тлумачэнняў адмовіўся, піша „Віцебская Вясна”.