“Беларускі Гаюн” ацаніў колькасць вагнераўцаў у Беларусі



Паводле ацэнак маніторынгавай групы, усяго на тэрыторыі Беларусі можа знаходзіцца ад 500 да 1000 наймітаў ПВК “Вагнер”. Пры гэтым лагер ПВК “Вагнер” у вёсцы Цэль працягвае функцыянаваць.

Паводле апошніх звестак, на канец верасня ў лагеры яшчэ знаходзілася 1040 адзінак тэхнікі і 99 намётаў, паведамляе “Беларускі Гаюн”.

Расфарміраванне гэтага лагера пад Асіповічамі пачалося пасля гібелі заснавальніка ПВК “Вагнер” Яўгенія Прыгожына ў авіякатастрофе над Цвярской вобласцю 23 жніўня.