Аляксандр Фрыдман пра папярэднія вынікі выбараў у Польшчы і Рэферэндум



«Права і Справядлівасць» трымае адносную большасць па папярэдніх выніках на парламенцкіх выбарах у Польшчы, але рызыкуе адправіцца ў апазіцыю.

Сітуацыі каментуе палітолаг Аляксандр Фрыдман:

Гэта перамога і адначасова параза. ПіС будзе наймацнейшай сілай у Польшчы, будзе мець найвялікшую фракцыю, але пакуль выглядае так, што кааліцыю яны сфармаваць не змогуць. І гэта значыць, што ў Польшчы зменіцца ўлада, і наступным прэм’ер-міністрам стане хутчэй за ўсё Дональд Туск. Рэакцыя ў Еўропе – цалкам пазітыўныя. Асабліва ў Германіі, Францыі. Піс памыліўся. Ён вырашыў выкарыстаць вопыт Орбана. Орбан таксама праводзіў такі рэферендум, таксама з рэзка сфармуляванымі антыэміграцыйнымі пытаннямі.

Па словах Аляксандра Фрыдмана, рэферэндум у Польшчы стаўся «рэферэндумам даверу да ПіС». Яўка на рэферэндуме склала 40 працэнтаў, што азначае неабавязковасць вынікаў галасавання. Аналагічны рэферэндум у Славакіі таксама палітычных вынікаў не прынёс.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя