У Беларускім Доме ў Варшаве адбыўся нефармальны выбарчы вечар



Нефармальны выбарчы вечар у Беларускім Доме ў Варшаве пад назвай “Беларускі погляд на польскія выбары” прайшоў жыва і цікава – кажуць яго ўдзельнікі.

Вядучым быў журналіст “Белсата” Зміцер Міцкевіч, прысутнічалі эксперты – Павел Усаў, Алесь Лагвінец і Пётр Рудкоўскі. Адбылася імітацыя галасавання за польскія партыі, а вынікі былі падобныя да сапраўдных экзіт-пол, кажа Зміцер Міцкевіч:

Усяго прагаласавала 36 чалавек. 13 галасоў за ПіС. 14 – за Koalicja Obywatelska. Крыху адрозніваецца ад вынікаў тых экзіт-полаў, якія мы зараз бачым. Шмат прыхільнікаў Koalicja Obywatelska сярод сённяшняй удзельнікаў дыскусіі.

Папярэднія вынікі выбараў у польскім парламент пракаментаваў Алесь Лагвінец:

Мы разлічваем на Польшчу, што яна будзе натуральным лідарам нашага рэгіёну, яна будзе прадстаўляць інтарэсы нашага рэгіёну на Еўразвязаўскім узроўні.

Канчатковыя вынікі выбараў у Польшчы Цэнтральная выбарчая камісія плануе агучыць у аўторак, 17 кастрычніка, каля поўдня. Надалей ідзе падлік галасоў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя