Матч паміж Бельгіяй і Швецыяй перапынілі пасля забойства двух заўзятараў
14 гадоў таму
Матч футбольнага еўрапейскага адборавага турніру Бельгія – Швецыя быў перапынены пасля стральбы ў Бруселі, паведамляе RTBF Sport.
Па дадзеных крыніцы, гульцы зборнай Швецыі адмовіліся выходзіць на другі тайм, калі ў перапынку стала вядома пра тэракт. Праўдападобна, што матч, які ўжо не меў турнірнага значання, ня будуць дагульваць.
Раней стала вядома, што недалёка ад стадыёна, дзе праходзіць матч невядомыя застрэлілі двух зазятараў у футболках зборнай Швецыі.
Тэрарыст запісаў відэазварот, у якім прадставіўся чальцом ІДзІЛ і заявіў, што забіў «няверных».