Аляксандр Фрыдман: Лукашэнка гатовы размаўляць з Іранам, ведаючы, што той стаіць за ХАМАСам



Фота: irna.ir

Першы віцэ-прэзідэнт Ірана Махамад Мохбер наведае Менск 17-га кастрычніка, каб прааналізаваць ход выканання дамоўленасцяў паміж краінамі ў сферы эканомікі. Візіт на высокім узроўні каментуе палітолаг Аляксандр Фрыдман:

— Прыедзе гэты міністр, сур’ёзны функцыянер. У яго сустрэчы на самым высокім роўні ў Беларусі: ён сустракаецца з Галоўчанкам, сустракаецца ў так званым парламенце, яго запрашае да сябе Лукашэнка. Лукашэнка будзе мкнуцца даводзіць колькі ён падтрымлівае Газу і Іран. Іран для яго важны партнёр. Лукашэнка паводзіць сябе вельмі асцярожна, не хоча пагаршаць стасункі з Ізраілем. У гэтым сэнсе, ён арыентуецца на Расею.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

На думку Аляксандра Фрыдмана, за візітам Махамада Мохбера ў Беларусь будуць сачыць і Ізраіль, і Захад. Сам факт такога візіту адмоўна скажацца на іміджы краіны ў свеце.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя