Беларуская уцякачка ў Польшчы: Было небяспечна заставацца
З прычыны імавернага палітычнага пераследу на радзіме цяпер у Польшчы знаходзіцца беларуска Вольга Кавалёва. У краіне суседцы яна ўжо жыве тры гады, за гэты час нават паспела развесціся з мужам, — падрабязней у аповядзе самой суразмоўцы:
— Гэта было за тры дні да таго, як закрылі выезд праз наземныя межы, бо я разумела, што самалётам у мяне не ўдасца ўцячы. У апошнія месяцы былі намёкі, што мною ўжо цікавяцца. Тады хадзілі па дварах, фатаграфавалі ў каго на вокнах сцягі віселі, і я зразумела, што ўжо небяспечна заставацца. Забарона на выезд праз наземныя межы стала апошняй кропляй.
Беларуска Вольга Кавалёва дадала, што для яе яшчэ доўгі шлях адаптацыі да жыцця ў Польшчы. Таму пераезд у іншыя краіны яна нават не разглядае.
Беларускае Радыё Рацыя