Беларускія эксперты пра выбары ў Польшчы
Змена ўлады ў Польшчы не выкліча змен у палітыцы да Беларусі, яна застанецца ў ранейшым рэчышчы, ўпэўненыя палітолагі Алесь Лагвінец і Павел Усаў:
– Можа быць толькі што новая палітычная сіла будзе патрабаваць трошкі часу, і таму знешняя палітыка і прыярытэты ў знешняй палітыцы будуць на другім плане, бо трэба будзе зараз усё ж такі заняцца пераразмеркаваннем улады.
Алесь Лагвінец: Вельмі важна, каб Польшча мела добрую эканоміку, міжнародны аўтарытэт, магла б уплываць на іншыя краіны, паказваючы тое, што яна робіць для Беларусі, і каб рабіла яшчэ лепш.
Для беларускіх эмігрантаў, якія не бачылі на свае вочы дэмакратычных выбараў, выбары ў Польшчы будуць вельмі павучальнымі. Такіх выбараў беларусы павінны дамагацца і ў сваёй краіне пасля падзення дыктатуры.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя