Палітзняволеную асудзілі па сямі эпізодах „народнага” артыкула на тры гады „хатняй хіміі”
15 гадоў таму
Палітзняволеную асудзілі па сямі эпізодах „народнага” артыкула на тры гады „хатняй хіміі”.
У судзе Першамайскага раёну Менска 29 верасня асудзілі палітзняволеную Дар’ю Тарасевіч паводле артыкула „арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”. паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.
Наталля Дзядкова прызначыла Дар’і тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хатняй хіміі”).
Дар’ю абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Менску ў 2020 годзе, а таксама ў выхадзе на праезную частку праспекта Незалежнасці і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Яе апазналі ў тым ліку па фотаздымках у Instagram.