Беларусь скасавала пагадненне з Украінай пра ўзаемнае прызнанне дакументаў аб адукацыі і навуковых званнях
Беларусь скасавала пагадненне з Украінай пра ўзаемнае прызнанне дакументаў аб адукацыі і навуковых званнях. Рашэнне прыняў Савет міністраў. Згаданае пагадненне дзейнічала з 1998 году. Дакументы дзяржаўнага ўзору аб сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, выдадзеныя ў Беларусі і Украіне, прызнаваліся раўназначнымі і дазвалялі працягваць навучанне на наступным узроўні ў любой з гэтых краін.
Пры прыёме на працу не рабілася розніцы паміж дыпломамі і атэстатамі аб заканчэнні прафесійна-тэхнічных (у Беларусі) і прафесійных (ва Украіне) устаноў адукацыі, дыпломамі аб заканчэнні беларускіх спецыяльных навучальных устаноў і сертыфікатамі малодшых спецыялістаў, выдадзеных украінскімі ВНУ.
Раней падобны дакумент Беларусь скасавала з урадам Польшчы.
Крыніца: Радыё Свабода