Першы беларускі кліп, створаны па тэхналогіі Unreal Engine 5
Гомелькі гурт Sož прэзентаваў першы беларускі кліп, створаны па тэхналогіі Unreal Engine 5. Відэа прадстаўленае на кампазіцыю „Apošnija Tancory” з аднайменнага ЕР калектыву.
Пра ўнікальнасць твору распавёў удзельнік бэнду Алесь Плотка.
– Кліп быў зроблены па тэхналогіі Unreal Engine 5. Гэта адна з дзвух асноўных геймерскіх тэхналогій, найбольш папулярных у свеце. Яе ў тым ліку можна выкарыстоўваць для стварэння анімацыйных відэа. Я не адразу зразумеў, які Л. Мядзведcкі круты хлопец. Зрабіўшы гэта ў камерцыйным свеце, толькі нядаўна такая кампанія, як «Мэрсэдэс», выпусціла, як яны гэта называюць, першае відэа аўтамабіляў, цалкам зробленае на гэтай платформе. Дык там у цітрах пазначана два дзясяткі чалавек.
Убачыць кліп цяпер можна на YouTube-канале гурта.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя